31.01.22Майстар-клас "Прыёмы рукапашнага бою"
29 студзеня 2022 года ў ДУ "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска" для навучэнцаў устаноў адукацыі горада быў праведзены майстар-клас "Прыёмы рукапашнага бою", падрыхтаваны навучэнцамі аб'яднанняў па інтарэсах "Дзансін" і "Агацу". У рамках майстар-класа былі прадэманстраваны прыёмы самаабароны і тэхніка-тактычныя дзеянні рукапашнага бою.