Каб яшчэ раз звярнуць увагу жыхароў горада і раёна да гэтай тэмы, а таксама праблемы гібелі людзей у агні, з 24 студзеня па 11 лютага на тэрыторыі г. Пінска і Пінскага раёна пройдзе акцыя "Бяспека-у кожны дом!"
Акцыя будзе праходзіць у 3 этапы:
1-ы этап пройдзе з 24 па 28 студзеня. У цэнтры ўвагі будуць асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця, а месцамі правядзення стануць аддзяленні дзённага знаходжання наркадыспансера, апорныя пункты грамадскага правапарадку ў сельскіх Саветах. "Цвярозы погляд на бяспеку", - менавіта пад такім дэвізам аб'яднаюць свае намаганні ў прафілактыцы пажараў суб'екты прафілактыкі.
2-й этап-з 31 студзеня па 9 лютага. Увага арганізатараў акцыі будзе накіравана на састарэлых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, жыхароў сельскіх населеных пунктаў, а таксама студэнтаў ВНУ, ліцэяў і каледжаў. Для мэтавай аўдыторыі залатога ўзросту запланавана мерапрыемства "Скарбонка бяспекі", якое пройдзе на базе сельскіх дамоў культуры. Будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, пройдуць гульні і квэсты. Не пакінуць без увагі старэйшае пакаленне і ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання. Да ўдзельнікаў і арганізатараў акцыі далучацца таксама хлопцы з БМАОСП, работнікі БДПА. Ратавальнікі падрыхтавалі нямала цікавых тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку інтэрактыўныя гульні "Поле цудаў з МНС", "Назаві цану", "Сакрэт бяспекі" і "Дыскатэка" каму за...".
Для моладзі прапагандысты МНС таксама падрыхтуюць нямала цікавага. Студэнты і навучэнцы стануць удзельнікамі ток-шоу «Дыялог», у якім паспрабуюць знайсці вырашэння існуючых праблем у галіне бяспекі жыццядзейнасці. Не абыдзецца без гульні "Дзе логіка?", у якой трэба звязаць з правіламі бяспечных паводзін зашыфраваныя на слайдах словы, і "Брэйн-рынга", дзе ўдзельнікі адкажуць на пытанні, якія тычацца правілаў бяспекі. У гульні-конкурсе "Дэтэктыўнае агенцтва МНС" хлопцы пройдуць шэраг заданняў, звязаных з пытаннямі бяспекі.
Маладых людзей чакае занятак па прычынах узнікнення НС "Формула бяспекі", дзе з названых у прэзентацыі прадметаў неабходна будзе скласці "Формулу бяспекі" і не дапусціць пажар у будынку. У "Музычнай бітве за бяспеку", па чарзе паслухаўшы фанаграмы вядомых песень, удзельнікам трэба будзе аб'яднаць іх назвы альбо радкі і вывесці пастулаты бяспекі.
Завяршальны 3 трэці этап акцыі пройдзе з 10 па 11 лютага. Традыцыйна прапагандысты МНС разгорнуть інтэрактыўныя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей: гандлёвых цэнтрах, адкрытых пляцоўках, улічваючы захаванне эпідэміялагічных нормаў.
Так з пачатку бягучага года па стане на 24 студзеня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся 401 пажар, у агні загінула 73 чалавекі, 37 чалавек траўмавана, знішчана 29 будынкаў. На пажарах выратаваны 41 чалавек.
На тэрыторыі Брэсцкай вобласці з пачатку года адбыўся 64 пажару, у агні загінулі 15 чалавек.
На Піншчыне адбылося 4 пажары, з іх 1 - у Пінску і 3 - у Пінскім раёне, у агні загінуў 1 чалавек. Асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах з'яўляецца курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення.
МНС звяртаецца да ўсіх жыхароў горада і раёна! Каб зберагчы сваю маёмасць, дом, кватэру і ўласнае жыццё неабходна заўсёды памятаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі. І памятайце, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік з'яўляецца вашым надзейным абаронцам.
Старэйшы інспектар СПіВА
Пінскага гаррайаддзела па НС О. А. Чарвякоўскі