Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

27.03.25

Гарадская сустрэча-гутарка "Галасы мінулага: слухаем гісторыю, ствараем будучыню"

У рамках супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і ГА БСА па ваенна-патрыятычным выхаванні, 27 сакавіка 2025 года ў Цэнтры ваенна-патрыятычнага выхавання г. Пінска прайшла гарадская сустрэча-гутарка «Галасы мінулага: слухаем гісторыю, ствараем будучыню», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 8-9 класаў школ і гімназій горада. Галоўным госцем і апавядальнікам стаў Уладзімір Рыгоравіч Цымбалюк, палкоўнік у адстаўцы, старшыня Камітэта ветэранаў вайны г. Пінска, ветэран вайны і ўдзельнік баявых дзеянняў у Афганістане.
Уладзімір Рыгоравіч захапіў хлопцаў расповедам аб аперацыі «Баграціён», наступах фашыстаў на Брэстчыне і тэхніцы Савецкай арміі. Асабліва цікавым для хлопцаў было выкарыстанне самаробных наглядных дапаможнікаў, дзякуючы якім гісторыя ажывала прама перад іх вачыма. навучэнцы нібы перанесліся ў гераічнае мінулае, даведаўшыся новыя падрабязнасці аб вызваленні роднага Пінска. Напрыканцы сустрэчы хлопцы актыўна задавалі пытанні і з цікавасцю разглядалі экспанаты.

Раздзелы сайта