Першынство Рэспублікі Беларусь па спартыўным скалалажанні 28-30.01.2022, г. Гомель
З 28 па 30 студзеня навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах "Спартыўнае скалалажанне" пабывалі ў Гомелі з мэтай удзелу ў спаборніцтвах па скалалажанні на скаладроме Гомельскага абласнога цэнтра турызму і экалогіі. Дзіцячыя каманды (2009-2010г.р.) спаборнічалі ў лажанні на хуткасць і складанасць у рамках першынства Беларусі і ў адкрытым першынстве Гомельскай вобласці па скалалажанні.
У гэтай узроставай групе Яцкаў Міхаіл заняў 1 месца ў лажанні на хуткасць і 1 месца ў лажанні на складанасць сярод юнакоў у першынстве Беларусі і ў адкрытым першынстве Гомельскай вобласці. ВІНШУЕМ
Юнакі і дзяўчаты старэйшай групы прынялі ўдзел у Кубку Беларусі. Найлепшы вынік у юнакоў з нашай каманды: цымбаліст Дзяніс (12 месца), на 17-м месцы Рыбчынскі Антон. Выдатны вынік паказаў дэбютант спаборніцтваў сярод мужчын Супрунюк Мікіта (22места).


