Занальны этап IX адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” прайшоў у Пінску 15 сакавіка. Ён праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Берасцейшчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі, ажыцяўлення дыялогу культур паміж рознымі пакаленнямі і носьбітамі.
Дзяржаўная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска” гасцінна сустрэла ўдзельнікаў фестывалю: дэлегацыі Пінскага, Столінскага, Лунінецкага, Іванаўскага, Драгічынскага раёнаў.
Наш горад прадстаўлялі выканаўцы і творчыя калектывы дзяржаўных ўстаноў адукацыі: “Гімназія №2 імя архіепіскапа Стэфана г. Пінска”, “Сярэдняя школа №3 г. Пінска”, “Сярэдняя школа №10 г. Пінска”, “Сярэдняя школа №14 г. Пінска”, “Сярэдняя школа №16 г. Пінска”, “Сярэдняя школа №18 г. Пінска”, а таксама дзяржаўнай установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска”.
Удзельнікі мерапрыемства акунулі членаў абласнога журы ў атмасферу народнага свята: песні, танцы, гульні, традыцыйныя абрады.
Па выніках занальных аглядаў будзе сфарміравана праграма для ўдзелу ў заключным абласным этапе ў маі гэтага года.
