22-24 чэрвеня 2022 года ў Бабруйску адбылася XX рэспубліканская спартакіяда навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «ТэхнаСпорт» (суднамадэльны спорт). У спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Судамадэліраванне» ДУ «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска» (педагог Федасееў У.У.) у складзе зборнай каманды навучэнцаў Брэсцкай вобласці. Віншуем каманду са срэбрам на чэмпіянаце рэспублікі па суднамадэльным спорце сярод школьнікаў.
