21 чэрвеня 2022 года навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Хачу маляваць" ДУ "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска" сумесна з педагогам Жыжэйкам Я.С. прынялі ўдзел у абласным конкурсе-пленэры “Няхай заўсёды будзе мір!”.
Навучэнцы паспрабавалі сябе ў ролі вулічных мастакоў, дзе пагрузіліся ў асаблівую атмасферу горада Брэста, адлюстроўваючы жывапісную прыроду, унікальную архітэктуру і шарм пешаходных вуліц.
Па выніку конкурсу-пленэра Кірыковіч Дзіяна была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, а Платун Вера дыпломам удзельніка УА "Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці".

