Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Навіны

21.05.22

20-21 мая 2022 года ў г. Пінску адбыўся VIII адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва "Радавод".

Горад Пінск прадставіў удзельнікаў у розных намінацыях. У першы дзень навучэнка СШ № 10 прыняла ўдзел у абласным конкурсе юных майстроў у намінацыі "Традыцыйная лялька" і ў намінацыі "Выцінанка" навучэнка ЦДАДіМ Антонік Дар'я заняла I месца (педагог Кароль Н.Г.). Навучэнцам СШ №11 выпала магчымасць наведаць навукова-практычную канферэнцыю па выніках конкурсаў відэакліпаў "Берасцейская талакуха" і дзіцячых навукова-даследчых работ "Фальклорная спадчына". У другі дзень фестывалю адбылася выстава-конкурс «Горад майстроў», падрыхтаваная Цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска, у рамках якой навучэнцы СШ № 14 сумесна з педагогамі правялі два майстар-класы «Разьба па дрэве» (лыжка) і «Беларуская лялька». Гімназія №2 і СШ №10 прынялі ўдзел у дэманстрацыі традыцыйных народных страў “Бабуліна кухня”. У выставе аўтэнтычных рэчаў прынялі ўдзел СШ №10, СШ №14 і СШ №17. На конкурсе фольк-мадэрн касцюма аб'яднанне па інтарэсах «Тэатр моды «Нон-стоп» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска заняло ганаровае II месца. У намінацыі «Фальклорныя спевы» Неўдах Анастасія сумесна з педагогам Пукала А.У. былі ўзнагароджаны Дыпломам III ступені. У гэтай жа намінацыі СШ №3 аб'яднанне па інтарэсах «Спадчына» заняло I месца, а гімназія №2 ганаровае II месца.

Раздзелы сайта