Абласная экалагічная экспедыцыя "Мой родны край"
21-23 чэрвеня ў г. Баранавічы адбылася абласная экалагічная экспедыцыя "Мой родны край", удзел у якой прынялі навучэнцы аб'яднання па інтарэсах "Водны свет" (педагог Шаламіцкі В.П.). Экспедыцыя прайшла пад дэвізам "Немагчыма выхаваць беражлівыя адносіны да прыроды, не ведаючы законаў па якіх яна жыве".
Экспедыцыйныя атрады правялі палявыя даследаванні расліннага і жывёльнага свету ўрочышча "Гай", вывучылі разнастайнасць жывёльнага свету парку жывёл "Дыпрыз", правялі біяіндыкацыю экалагічнага стану воднай экасістэмы р. Мышанка.

