Дзеці з ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Пінска" і ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Пінска" актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, даведаліся шмат новай інфармацыі і праявілі сваю кемлівасць у інтэлектуальных конкурсах. Сярод навучэнцаў аб'яднання па інтарэсах "Хачу маляваць" (педагог Жыжэйка Я.С.) быў аб'яўлены конкурс малюнкаў на тэму "Беларусь і Расія вачыма дзяцей", які паказаў, што фантазія дзяцей - сапраўды невычэрпная. Па выніках конкурсу была арганізавана выстава найлепшых дзіцячых работ.






